Рудольф II Швабскі
Рудольф II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Rudolf II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рудольф I | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1270[1] |
||||||
Смерць |
10 мая 1290 ці 27 красавіка 1289[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Рудольф I Габсбург | ||||||
Маці | Гертруда фон Гогенберг[d] | ||||||
Жонка | Агнеса Чэшская[d][3] | ||||||
Дзеці | Іаган Швабскі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудольф II (ням.: Rudolf II; 1271—10 мая 1290) — герцаг Аўстрыі з 27 снежня 1282 сумесна з Альбрэхтам I па 1 чэрвеня 1283. Прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.
Рудольф II быў малодшым сынам германскага караля Рудольфа I. У 1282 г. ён разам са сваім старэйшым братам Альбрэхтам I стаў герцагам Аўстрыі і Штырыі, паклаўшы такім чынам пачатак кіраванню Габсбургаў у гэтых дзяржавах. Рудольф II таксама атрымаў тытул герцага Швабіі, што выражала прэтэнзіі Габсбургаў на вярхоўную ўладу ў паўднёва-заходняй Германіі. Аднак праз усяго толькі год, у 1283 г. Рудольф II быў вымушаны адмовіцца ад аўстрыйскага прастола на карысць Альбрэхта I, за што яму была абяцана тэрытарыяльная кампенсацыя ў будучыні. Аднак Альбрэхт I так ніколі і не перадаў свайму брату якіх-небудзь істотных зямельных уладанняў. Сам Рудольф II у 1290 г. нечакана сканаў. Яго адзіны сын Іаган Швабскі ў 1308 г. у якасці помсты за пазбаўленне бацькі спадчыны забіў Альбрэхта I, які стаў да таго часу каралём Германіі.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- (1289) Агнэса Чэшская (1269—1296), дачка Пржэмысла Отакара II, караля Чэхіі
- Іаган Швабскі (1290—1313)
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Rudolf II von Habsburg // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Rudolf II. (Herzog von Schwaben) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 135.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
- Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
- Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003
Папярэднік Рудольф I |
герцаг Аўстрыі і Штырыі 1282—1283 Суправіцель: Альбрэхт I |
Пераемнік Альбрэхт I |